"Вы там - як варатар на варотах". Лукашэнка даў наказ старшыням райвыканкамаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе старшынь райвыканкамаў быць паўнацэннымі кіраўнікамі на месцах, прымаць неабходныя рашэнні і несці за іх адказнасць. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 20 лістапада, прымаючы кадравыя рашэнні ў адносінах да мясцовай вертыкалі ўлады.