Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 ліпеня 2022, 18:18

Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве выйграла Кубак нацый у Казані

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Казані завяршыўся Кубак нацый па хакеі на траве, у якім прымалі ўдзел беларускія і расійскія спартсмены, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перамогу ў жаночым турніры атрымала нацыянальная каманда Беларусі, у фінале нашы спартсменкі ў серыі булітаў абыгралі зборную Расіі - 6:5. Бронзавымі прызёрамі сталі беларускія дзяўчаты да 21 года, якія ў матчы за трэцяе месца перамаглі расійскіх равесніц - 2:1.

Мужчынская зборная Беларусі заняла на турніры другое месца, уступіўшы расіянам у вырашальным матчы з лікам 2:7. Наша маладзёжная каманда засталася чацвёртай, у паядынку за бронзу зборная Расіі - U21 была мацнейшай - 2:1.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі