Фота Getty Images
30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Італіі стала апошнім удзельнікам чвэрцьфінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У заключным матчы папярэдняй групы D у Любляне італьянцы згулялі ўнічыю з камандай Венгрыі - 2:2. Першымі ў чвэрцьфінал выйшлі дзеючыя чэмпіёны кантынента партугальцы, якія ў трэцім туры перамаглі палякаў - 3:2. Падагульняючае становішча: Партугалія - 9 ачкоў, Італія - 4, Венгрыя - 4, Польшча - 0.
Такім чынам, 31 студзеня ў Рызе ў першым чвэрцьфінале згуляюць зборныя Украіны і Францыі, а ў Каўнасе сустрэнуцца каманды Арменіі і Харватыі. Яшчэ два матчы за выхад у паўфінал адбудуцца 1 лютага ў Любляне: Іспанія - Італія, Партугалія - Бельгія.
Пераможцы чвэрцьфінальных сустрэч 4 лютага ў славенскай сталіцы правядуць паўфінальныя гульні, а 7 лютага ў Любляне пройдуць паядынкі за чэмпіёнскі тытул і бронзу 13-га чэмпіянату Еўропы.
Чатыры гады таму ў Нідэрландах сваё другое золата кантынентальнага першынства заваявала каманда Партугаліі, якая перамагла ў вырашальным паядынку расіян з лікам 4:2. У гульні за бронзавыя ўзнагароды іспанцы перайгралі зборную Украіны - 4:1. Зборная Іспаніі сем разоў станавілася чэмпіёнам Еўропы, па два тытулы ў Італіі і Партугаліі, адзін - у Расіі.-0-