Фота з архіва
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стартавы паядынак новага сезона футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць супраць каманды Кіпра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першы кантрольны матч пад кіраўніцтвам новага настаўніка Віктара Ганчарэнкі беларускія футбалісты згуляюць 26 сакавіка на полі кіпрыётаў.
У мінулыя гады нацыянальныя зборныя Беларусі і Кіпра сустракаліся двойчы - у лютым 2004 года беларусы выйгралі з вынікам 2:0, а ў лістападзе 2008-га кіпрыёты ўзялі рэванш - 2:1. У цяперашнім рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі займае 99-е месца, а Кіпр знаходзіцца на 128-й пазіцыі.-0-