Ігар Чэшык
Навіны сюжэта
"Праект "Краіна гаворыць""
27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзе ў Беларусі рыхтуюць спецыялістаў у галіне радыебіялогіі, расказаў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" дырэктар Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Ігар Чэшык.
Паводле слоў Ігара Чэшыка, спецыялісты ў галіне радыебіялогіі, якія працуюць на дакладным абсталяванні і з аўтарскімі методыкамі, - гэта сапраўды штучны "тавар".
"Чалавек, які валодае методыкай вызначэння плутонію, - унікальны прафесіянал. Вырасціць такога спецыяліста няпроста, - адзначыў дырэктар інстытута. - Мы пачынаем работу з учарашнімі студэнтамі, навучаем іх на практыцы. Хтосьці захапляецца навукай і прадаўжае навучанне ў магістратуры. Асноўныя напрамкі падрыхтоўкі - хімічныя, біялагічныя, экалагічныя факультэты. Галоўныя пастаўшчыкі кадраў для нас - Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны і Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава БДУ".
Напрыклад, у Гомелі такія спецыялісты ёсць толькі ў Інстытуце радыебіялогіі НАН Беларусі. "Іх можна пералічыць па пальцах. Аналагічная колькасць - у навуковым падраздзяленні Палескага запаведніка. Гэта людзі, якіх сапраўды трэба ацэньваць на вагу золата", - падкрэсліў Ігар Чэшык.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Паводле слоў Ігара Чэшыка, спецыялісты ў галіне радыебіялогіі, якія працуюць на дакладным абсталяванні і з аўтарскімі методыкамі, - гэта сапраўды штучны "тавар".
"Чалавек, які валодае методыкай вызначэння плутонію, - унікальны прафесіянал. Вырасціць такога спецыяліста няпроста, - адзначыў дырэктар інстытута. - Мы пачынаем работу з учарашнімі студэнтамі, навучаем іх на практыцы. Хтосьці захапляецца навукай і прадаўжае навучанне ў магістратуры. Асноўныя напрамкі падрыхтоўкі - хімічныя, біялагічныя, экалагічныя факультэты. Галоўныя пастаўшчыкі кадраў для нас - Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны і Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава БДУ".
Напрыклад, у Гомелі такія спецыялісты ёсць толькі ў Інстытуце радыебіялогіі НАН Беларусі. "Іх можна пералічыць па пальцах. Аналагічная колькасць - у навуковым падраздзяленні Палескага запаведніка. Гэта людзі, якіх сапраўды трэба ацэньваць на вагу золата", - падкрэсліў Ігар Чэшык.-0-*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
