Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 красавіка 2021, 17:15

WADA апублікавала антыдопінгавыя правілы МАК для ўдзельнікаў Алімпіяды ў Токіа

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) апублікавала антыдопінгавыя правілы Міжнароднага алімпійскага камітэта на Гульні ў Токіа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт агенцтва.

Прадпісанні прыведзены ў адпаведнасць з абноўленым антыдопінгавым кодэксам і новым спісам забароненых рэчываў і метадаў, якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2021 года. Яны пачнуць дзейнічаць з 13 ліпеня, калі адкрыецца алімпійская вёска, і да закрыцця спаборніцтваў.

За гэты час усе спартсмены - удзельнікі Алімпіяды будуць падвергнуты допінг-кантролю Міжнародным агенцтвам допінг-тэсціравання (ITA), якое МАК надзяліў часткай сваіх абавязкаў, звязаных з забеспячэннем працэсу ўзяцця проб падчас Алімпіяды. ITA можа праводзіць тэсціраванне любога спартсмена - удзельніка Гульняў як у спаборніцкі, так і ў неспаборніцкі перыяды, а таксама запатрабаваць здаць пробы ў любы час і ў любым месцы.

Пры выяўленні парушэнняў антыдопінгавага заканадаўства вынікі парушальніка будуць ануляваны. Акрамя таго, спартсмен будзе пазбаўлены медалёў. У камандных дысцыплінах пры выяўленні больш як адной станоўчай пробы на допінг можа быць назначана мэтавае тэсціраванне ўсіх членаў дружыны.

Гульні XXXII Алімпіяды ў Токіа плануюць правесці з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. На галоўных стартах чатырохгоддзя будзе разыграна 339 камплектаў медалёў у 33 відах спорту. Беларускія спартсмены плануюць заваяваць каля 100 алімпійскіх ліцэнзій. На бягучы момант алімпійскія кваліфікацыйныя патрабаванні і нарматывы выканаў, паводле даных аргкамітэта Гульняў, 81 беларускі спартсмен у 16 відах спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі