26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі вызначыў склад каманды на першыя этапы Кубка свету і Кубка IBU, паведамляе на сваім сайце Беларуская федэрацыя біятлона.
Стартавы этап Кубка свету пройдзе ў славенскай Паклюцы з 2 па 9 снежня. Першы этап Кубка IBU адбудзецца ў Швецыі з 29 лістапада па 2 снежня.
У склад зборнай Беларусі на этапе Кубка свету ў Паклюцы ўвайшлі Сяргей Бачарнікаў, Уладзімір Чапелін, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі, Максім Варабей, а таксама Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола і Дар'я Юркевіч.
Зборная Беларусі на этапе Кубка IBU ў Швецыі будзе прадстаўлена Віктарам Крыўко, Дзмітрыем Лазоўскім, Мікітам Лобаставым, а таксама Інай Касцючэнка, Аленай і Ірынай Кручынкінымі.-0-