Сцяг Аўторак, 19 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 мая 2026, 18:56

Мінсельгасхарч актуалізаваў парадак прыёму экзаменаў на права кіравання трактарам

Фота з архіва
Фота з архіва
18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання 28 красавіка прынята пастанова нумар 38 "Аб парадку прыёму кваліфікацыйных экзаменаў на права кіравання колавым трактарам, самаходнай машынай". Адпаведная пастанова ведамства апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Прававым актам зацверджана інструкцыя, якой устаноўлены парадак прыёму адпаведных экзаменаў для выдачы вадзіцельскага пасведчання на права кіравання колавым трактарам, самаходнай машынай (пасведчання трактарыста-машыніста); выдачы часовага дазволу на права кіравання колавым трактарам, самаходнай машынай адпаведнай катэгорыі навучэнцам, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, адукацыйных праграм падрыхтоўкі (перападрыхтоўкі) вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын, на перыяд праходжання імі практыкі; аднаўлення права кіравання колавым трактарам, самаходнай машынай (з вяртаннем раней забранага пасведчання трактарыста-машыніста альбо выдачай новага пасведчання трактарыста-машыніста ўзамен страчанага (выкрадзенага) асобы, пазбаўленай права кіравання механічным транспартным сродкам, самаходнай машынай.

Экзамены прымае ўпаўнаважаны орган, да кампетэнцыі якога адносіцца ажыццяўленне адмінпрацэдур па выдачы, абмене і вяртанні пасведчанняў трактарыста-машыніста, па месцы жыхарства грамадзян альбо па месцы знаходжання ў выпадках, калі рэгістрацыя па месцы знаходжання з'яўляецца абавязковай.

Пасля праходжання падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі экзамены могуць прымацца ўпаўнаважаным органам па месцы знаходжання ўстановы адукацыі, іншай арганізацыі, якая ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць: якія накіравалі на практыку навучэнца; якія выдалі пасведчанне аб падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын.

Інструкцыяй таксама ўрэгуляваны пытанні прыёму тэарэтычнага і практычнага экзаменаў, падачы і разгляду апеляцыі пры нязгодзе з рэзультатам экзаменаў і інш.

Пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 3 красавіка 2008 года нумар 34 "Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку прыёму кваліфікацыйных экзаменаў на права кіравання колавым трактарам і самаходнай машынай" прызнаецца страціўшай сілу.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з законам Беларусі ад 5 студзеня 2008 года нумар 313-З "Аб дарожным руху".

Пастанова ўступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі