Сцяг Аўторак, 19 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 мая 2026, 19:32

Інвестыцыі, экспарт, рост рэальных даходаў насельніцтва. Чабатар аб дынаміцы развіцця эканомікі

Юрый Чабатар. Фота з архіва
Юрый Чабатар. Фота з архіва
18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр эканомікі Юрый Чабатар расказаў у размове з журналістамі аб дынаміцы развіцця беларускай эканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У студзені - красавіку адзначана пазітыўная дынаміка ў развіцці эканомікі, у асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця", - сказаў Юрый Чабатар. ВУП склаў 100,2 працэнта да студзеня - красавіка 2025 года, прыбавіў 0,6 працэнтнага пункта да вынікаў першага квартала 2026 года. "Пазітыўная дынаміка - гэта вынік тых дзеянняў, якія рабіліся па стымуляванні і развіцці ўнутранага попыту, экспарту. У прынцыпе ўсё грунтуецца на трох асноўных кітах - гэта інвестыцыйная праграма, вытворчая і экспартная", - адзначыў Юрый Чабатар.

Ён асабліва падкрэсліў важнасць інвестыцыйнага развіцця. "Тут мы закладваем у тым ліку і будучыню эканомікі, новыя прадпрыемствы. За апошнія два месяцы - і ў сакавіку, і ў красавіку - інвестыцыі прыраслі больш як на 5 працэнтаў, у асноўным за кошт рэалізацыі камерцыйных праектаў. Гэта будаўніцтва новых прадпрыемстваў, наша новая "Рэгіянальная ініцыятыва". Мы з нашымі калегамі выпрацавалі ўжо дастаткова зразумелы алгарытм работы. Банкі бачаць усе заяўкі ў "Рэгіянальнай ініцыятыве", працуюць непасрэдна з кліентамі, у іх ёсць адпаведны KPI па заключэнні дагавораў і асваенні рэсурсаў у бягучым годзе. Трэба адзначыць, што ў рамках гэтай жа ініцыятывы мы рэалізуем і прыярытэты пяцігодкі, у тым ліку ў сферы турызму. Яшчэ адзін напрамак - будаўніцтва жылля, у тым ліку арэнднага. Намаганні ўрада па стварэнні ўмоў і магчымасцей сябе апраўдалі", - дадаў міністр.

Што датычыцца вытворчай і экспартнай праграм, кіраўнік Мінэканомікі адзначыў, што работа праходзіць ва ўвязцы з асноўным гандлёва-эканамічным партнёрам - Расійскай Федэрацыяй. "У іх таксама ВУП выйшаў у станоўчую зону. Бачна, што і нашы экспарцёры на сабе гэта пачынаюць адчуваць. Экспартная праграма - рост больш як на 14 працэнтаў. Мы таксама паставілі ў гэтым годзе задачу асваення рынкаў іншых краін СНД, далёкай дугі, у тым ліку Афрыканскага рэгіёна. Прыняты адпаведныя праграмы і дакументы ўрада, спецыяльныя мерапрыемствы па стымуляванні прасоўвання прадукцыі на гэты рынак", - абазначыў ён.

Інфляцыя за чатыры месяцы склала 2,5 працэнта. "Калі паглядзець, падобныя параметры ў нас былі ў 2017 і 2019 гадах. У гэтыя гады якраз і гадавая інфляцыя адзначалася на самым аптымальным нізкім узроўні. Вядома, гэта прыводзіць да таго, што ў нашага насельніцтва застаецца больш рэальных даходаў - рост на 7,6 працэнта за апошні перыяд (за першы квартал. - Заўвага БЕЛТА). Гэта дае магчымасць падтрымліваць унутраны попыт", - зрабіў акцэнт Юрый Чабатар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі