Фота з архіва
18 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пагадненне аб дапушчальных масах, восевых нагрузках і габарытах транспартных сродкаў пры руху па аўтамабільных дарогах дзяржаў - членаў ЕАЭС, уключаных у еўразійскія транспартныя калідоры, уступіла ў сілу з 17 мая 2026 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
"Раней з-за розніцы вагагабарытных патрабаванняў перавозчыкам даводзілася адмаўляцца ад аптымальнай загрузкі. Цяпер бізнес зможа ажыццяўляць дастаўку грузаў па еўразійскіх транспартных калідорах без неабходнасці раздзялення партый тавараў і перамяшчэння часткі грузу на іншы транспартны сродак. Таксама перавозчыку не спатрэбіцца атрыманне дадатковага спецыяльнага дазволу, які патрабаваўся раней у выпадку дзеяння ў адной з дзяржаў больш нізкіх вагагабарытных параметраў", - пракаменціравалі дакумент у ЕЭК.
"Пагадненне, безумоўна, адыграе важную ролю ў зніжэнні транспартных выдаткаў і рацыянальным абслугоўванні грузапатокаў", - адзначыў член Калегіі (міністр) па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК эканамічнай камісіі Арзыбек Кажошаў.
Такім чынам, забяспечваецца тэхналагічнае адзінства больш як 14 тыс. км аўтамабільных дарог ЕАЭС. "Уступленне ў сілу пагаднення дало магчымасць устараніць яшчэ адну перашкоду, якая дзейнічае на ўнутраным рынку саюза, і наблізіла да стварэння агульнага рынку транспартных паслуг", - дадалі ў ЕЭК.-0-