Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 студзеня 2021, 14:35

ВРЗ выйшаў на другое месца ў чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гомельскі ВРЗ перамог мінскую "Сталіцу" ў перанесеным матчы дзясятага тура чэмпіянату Беларусі па міні-футболе - 3:1 і падняўся на 2-е месца ў турнірнай табліцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сённяшні матч у Гомелі стаў паўторам нядаўняга вырашальнага паядынку Кубка Беларусі, у якім ВРЗ адолеў мінчан у серыі пенальці. Госці вельмі хацелі ўзяць рэванш, але гэтага не адбылося. Гамяльчане выйшлі наперад на 18-й мінуце гульні, калі вызначыўся лепшы бамбардзір турніру Яўген Клачко, а яшчэ праз мінуту яго пачын падтрымаў Дзмітрый Шыманоўскі. У сярэдзіне другой паловы сустрэчы Сяргей Лавор скараціў разрыў, а за мінуту да фінальнай сірэны Яўген Клачко паставіў апошнюю кропку - 3:1 на карысць ВРЗ.

Пасля першага круга турнірную табліцу 32-га першынства Беларусі па міні-футболе ўзначальваюць дзеючыя чэмпіёны краіны спартсмены аршанскага "Вітэна", якія атрымалі 11 вікторый у 11 праведзеных матчах і набралі 33 ачкі. Услед за лідарам ідуць ВРЗ - 28, на бал менш у "Сталіцы", яшчэ адзін гомельскі клуб - БЧ - набраў 24 ачкі.

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае Яўген Клачко (ВРЗ), на асабовым рахунку якога цяпер 16 забітых мячоў.

Другая палова чэмпіянату Беларусі пачнецца 23 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі