Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 чэрвеня 2021, 17:20

Вольга Гаварцова выйшла ў фінал кваліфікацыі Уімблдона

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова прабілася ў фінал кваліфікацыі Уімблдонскага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку другога кваліфікацыйнага раўнда жаночага адзіночнага разраду беларуска, якая займае 136-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла славачку Рэбеку Шрамкаву (228-ы нумар рэйтынгу WTA) - 4:6, 7:6 (7:2), 6:2.

У стартавым матчы Вольга Гаварцова выйграла ў бельгійкі Мары Бенуа (234) - 7:5, 6:4. У вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку трэцяга ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" саперніцай беларускі будзе іспанская тэнісістка Крысціна Буча (166).

Без удзелу ў кваліфікацыі на кортах Уімблдона згуляюць тры прадстаўніцы Беларусі: Арына Сабаленка (4), Вікторыя Азаранка (14) і Аляксандра Сасновіч (100).

У мужскім адзіночным разрадзе выступяць Ягор Герасімаў (72) і Ілья Івашка (87).

Уімблдонскі тэнісны турнір пройдзе з 28 чэрвеня па 10 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі