Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 мая 2024, 09:35

Баскетбалісткі "МІНСКА" перамаглі "Гарызонт" на старце залатой серыі чэмпіянату Беларусі

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі "МІНСКА" выйшлі наперад у залатой серыі жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Учора ў стартавым паядынку за чэмпіёнскі тытул лідары рэгулярнага сезона ўпэўнена абыгралі дзеючага чэмпіёна "Гарызонт" з перавагай 23 ачкі - 74:51. Другая сустрэча саіскальнікаў золата адбудзецца 8 мая, а трэці матч пройдзе 16 мая.

У серыі за бронзавыя ўзнагароды баскетбалісткі гродзенскай "Алімпіі" двойчы абыгралі на сваёй арэне выхаванак сталічнага РДВАР - 69:58 і 82:45. Калі 10 мая гродзенская каманда выйграе ў Мінску, то стане ўладальніцай бронзы 32-га нацыянальнага першынства.

На мужчынскім чэмпіянаце краіны 15 мая стартуе серыя за залатыя медалі - на пляцоўцы сталічнага Палаца спорту баскетбалісты "МІНСКА", якія на працягу 15 гадоў нікому не ўступаюць чэмпіёнскі тытул, прымуць "Гродна-93". Год таму гэтыя сапернікі таксама сустракаліся ў залатой серыі і тады мінчане тройчы перамаглі гродзенскіх баскетбалістаў - 71:67, 107:74, 105:63.

Серыя за бронзавыя ўзнагароды пачнецца 10 мая - у магілёўскім спарткомплексе "Алімпіец" мясцовы "Барысфен" сустрэнецца з віцебскім "Рубонам".-0-

Фота Сяргея Шэлега

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі