Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 чэрвеня 2017, 17:03

Уладзімір Самсонаў і Павел Платонаў не выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету па настольным тэнісе

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы Уладзімір Самсонаў і Павел Платонаў не змаглі выйсці ў паўфінал чэмпіянату свету па настольным тэнісе, які праходзіць у нямецкім Дзюсельдорфе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў чвэрцьфінальным матчы парнага разраду супраць вельмі моцнага японскага дуэта Кокі Ніва / Махару Ёшымура беларусы змагаліся з усіх сіл, але ўступілі з сухім лікам 0:4 (8:11, 8:11, 6:11, 8:11).

Вечарам лідар беларускай зборнай Уладзімір Самсонаў (13-ы нумар сусветнага рэйтынгу) у 1/16 фіналу адзіночнага разраду сустрэнецца з грэчаскім спартсменам Панаёцісам Гіонісам (36).

У 54-м па ліку чэмпіянаце свету прымаюць удзел амаль 600 майстроў малой ракеткі са 107 краін. Турнір завершыцца 5 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі