Сцяг Панядзелак, 9 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 снежня 2025, 09:42

Анталья, Бодрум, Ізмір. Чартары на курорты Турцыі з Беларусі стартуюць 17 красавіка

Фота з архіва
Фота з архіва
16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чартары на курорты Турцыі з Беларусі стартуюць 17 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.

Вызначана палётная праграма "Белавія" і кансалідатара рэйсаў, тураператара "АэраБелСэрвіс". Так, у Анталью з Мінска самалёты будуць лятаць з 17 красавіка па 20 лістапада (туры ад 4 да 28 начэй), з Брэста - з 11 мая па 26 кастрычніка (туры 10/11 начэй), з Гомеля - з 10 мая па 25 кастрычніка (туры 10/11 начэй), з Магілёва - з 17 мая па 21 кастрычніка (туры 10/11 начэй), з Віцебска - з 24 мая па 27 верасня (туры 10/11 начэй).

Таксама са сталіцы можна будзе адправіцца прамым рэйсам у Бодрум (з 21 мая па 5 кастрычніка, туры 10/11 начэй) і Ізмір (з 25 мая па 8 кастрычніка, 10/11 начэй).

Турцыя шмат гадоў трымае пальму першынства на выязным беларускім турынку. Беларусаў прыцягваюць багатая інфраструктура, атэлі, якія працуюць па сістэме "ўсё ўключана", зручнае асяроддзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі