Навіны сюжэта
"VII Усебеларускі народны сход"
У Беларусі створаны дастатковыя ўмовы для таго, каб моладзь паступала ў каледжы і выбірала рабочыя прафесіі. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў выкладчык Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу Андрэй Дылюк.
Пры аналізе праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку дэлегат у першую чаргу ўдзяліў увагу тым напрамкам, якія звязаны непасрэдна з яго прафесійнай дзейнасцю. Ён упэўнены: у нашай краіне прэстыж рабочых спецыяльнасцей расце з году ў год, а падлеткі, выбіраючы будучую прафесію, усё часцей вырашаюць паступаць у каледжы. "Самае галоўнае - у краіне сфарміраваны эканамічны і сацыяльны запыт на работнікаў з сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыяй. Попыт, згодна з рыначнымі законамі, павышае цану і патрабуе павелічэння прапанавання, што і ўплывае на прыняцце рашэння аб паступленні менавіта ў каледжы", - лічыць Андрэй Дылюк.
Набор ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі расце з году ў год, паступленне ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Існуе дастатковая колькасць запытаў і на выпускнікоў, і ў частцы заказу кадраў на мэтавае навучанне. Таму сістэма прафесійнай адукацыі не мае патрэбы ні ў прадстаўленні, ні ў рэкламе. Ды і самі навучэнцы высокаматываваныя, яны як ніколі разумеюць, што ад адукацыі і ведаў залежыць непасрэдна, кім яны стануць у будучым.
У праграме на наступную пяцігодку сур'ёзная ўвага ўдзелена развіццю чалавечага патэнцыялу, павышэнню практыкаарыентаванасці навучання, падрыхтоўцы кадраў на ўзроўні прафесійнай адукацыі, а таксама павышэнню прэстыжу педагагічнага работніка.
"У будучым галоўная роля будзе належаць моладзі, самай прагрэсіўнай і дынамічнай частцы беларускага грамадства. Таму ўжо цяпер нам трэба ўдзяляць падрастаючаму пакаленню пільную ўвагу на ўсіх этапах яго станаўлення, пачынаючы з якаснай і канкурэнтнай на рынку працы адукацыі і заканчваючы стварэннем умоў для таго, каб кожны з іх з гонарам гаварыў: я працую ў Рэспубліцы Беларусь! Наша моладзь гатова да гэтага, яе трэба толькі крыху падтрымаць. Для гэтага і існуе практычнае навучанне на вытворчасцях, настаўніцтва, адкрытыя дыялогі з моладдзю і іншыя напрамкі ўзаемадзеяння", - упэўнены дэлегат УНС.
Да ліку прыярытэтаў праграмы сацэканамразвіцця аднесена і сфера турызму. "Як атэставаны ў Рэспубліцы Беларусь экскурсавод я не магу не закрануць гэту тэму. Наша краіна знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы. Турысты актыўна цікавяцца Беларуссю, мы цяпер назіраем своеасаблівы турыстычны бум. Таму вельмі добра, што ў дакуменце знайшоў адлюстраванне і гэты напрамак. Для нас турызм - гэта магчымасць не толькі зарабіць грошы, на і за іх потым аднавіць аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны, зрабіць краіну яшчэ больш прывабнай і цікавай", - адзначыў Андрэй Дылюк.
Гаворачы аб Усебеларускім народным сходзе, дэлегат адзначыў, што паедзе на яго з халодным розумам і дакладным разуменнем значнасці прымаемых рашэнняў і сваёй адказнасці. "Хвалявання няма, а страху і не павінна быць. Любое хваляванне і страх прывядуць да фармалізацыі мерапрыемства. Рыхтуючыся да УНС, я ўважліва вывучыў змест праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку. 28 лістапада разам з іншымі дэлегатамі ад Брэсцкай вобласці мы абмеркавалі гэты дакумент, асноўныя палажэнні якога нам прадставіў міністр эканомікі Юрый Чабатар. Сустракаўся таксама з калегамі, старэйшым пакаленнем і навучэнцамі каледжа, - адзначыў ён. - На самай справе гэта тэма заўсёды выклікала жывую цікавасць. Напрыклад, пасля першага пасяджэння УНС і навучэнцы, і выкладчыцкі склад каледжа пыталі пра працэс правядзення сходу, вынікі, прынятыя дакументы".
Дэвіз першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу "Час выбраў нас!", паводле слоў Андрэя Дылюка, як ніколі актуальны, бо на кожнае пакаленне выпала пэўнае выпрабаванне: "Вялікая Айчынная і пасляваеннае аднаўленне краіны, індустрыяльны скачок, перабудова, крызісныя 90-я. Усе гэтыя этапы, па сутнасці, - выбар часу. І перыяд, у якім знаходзімся цяпер мы, патрабуе ад нас узважаных рашэнняў. Кіраўнік дзяржавы неяк сказаў: "Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу - гэта нацыянальнае сумленне і голас народа". Кожны з нас павінен разумець гэта і не заставацца абыякавым. Трэба максімальна адказна прыняць удзел у абмеркаванні кожнага пытання і дакладна ўсведамляць, што ты - частка краіны, частка грамадства і, вядома ж, частка вялікай дзяржаўнай каманды".-0-