Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лістапада 2013, 12:22

Турнір па міні-футболу сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай адбудзецца 24 лістапада ў Магілёве

20 лістапада, Магілёў /Вольга Ткачова - БЕЛТА/. Адкрыты рэспубліканскі турнір па міні-футболу сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай адбудзецца 24 лістапада ў Магілёве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў галоўны трэнер ФК "Надзея-Днепр" Аляксандр Ластачкін.

"Ідэя правядзення першынства выношвалася на працягу некалькіх гадоў, - расказаў галоўны трэнер. - Хацелася, каб усе яшчэ раз убачылі і ўспомнілі тых людзей, якія стаялі ля вытокаў жаночага футбола. Яны закончылі сваю кар'еру, але, як кажуць, спартсменаў былых не бывае. Жанчынам не хапае футбольнага поля і адрэналіну, які яны атрымлівалі ад гульні. І калі ў мужчын такая магчымасць ёсць, то для прадстаўніц прыгожага полу на прасторы былога СССР такога турніру не праводзяць".

Паводле слоў Аляксандра Ластачкіна, на жаль, нагодай для арганізацыі спаборніцтваў стала сумная падзея - у красавіку 2013 года на 37-м годзе жыцця памерла адна з самых тытулаваных беларускіх футбалістак Святлана Рыжова. У лістападзе 2012-га ў магіляўчанкі быў дыягнаставаны рак страўніка 4-й ступені. "Безумоўна, людзей, якія дасягнулі значных вынікаў у якой-небудзь сферы дзейнасці, трэба шанаваць пры іх жыцці, - лічыць Аляксандр Ластачкін. - Але так атрымалася, што Святлана вельмі рана пайшла з жыцця. Мы яе помнім і даказваем гэта не словамі, а справамі. Турнір, прысвечаны легендарнай спартсменцы, - лепшае прызнанне прафесіяналізму Святланы і падзяка бацькам, якія выхавалі такую дачку". На цырымоніі адкрыцця першынства будзе прысутнічаць мама Святланы Рыжовай.

У першых спаборніцтвах прымуць удзел 3 каманды. У іх складзе будуць гуляць ветэраны жаночага футбола горада Мінска і каманды "Надзея", а таксама работнікі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола". "У турніру няма задачы выявіць мацнейшага, - адзначыў Аляксандр Ластачкін. - Не будзе прывычных для спартыўных спаборніцтваў узнагарод. У якасці прызоў зборным уручаць медалі ўдзельнікаў турніру".

Як запэўніў Аляксандр Ластачкін, першынство не будзе аднаразовым. "Мы прыкладзём усе намаганні, каб спаборніцтвы сталі традыцыйнымі. Тым больш што ўжо ёсць пэўныя планы на будучыню: наступны раз збіраемся запрасіць да ўдзелу не толькі беларускія каманды, але і дружыны з іншых краін", - расказаў галоўны трэнер.

На працягу сваёй кар'еры Святлана Рыжова выступала за магілёўскую "Надзею" (1991), "Бабруйчанку" (1992-1999), польскі клуб з Коніна "Медык" (2000-2004), мінскую "Зорку-БДУ" (2005-2006), віцебскі "Універсітэт" (2007-2009), "Мінчанку-БДПУ" (2010), футбольный клуб "Мінск" (2011). У 2012 годзе абараняла гонар роднага горада Магілёва ў складзе "Надзеі-СДЮШАР-7". Святлана Рыжова заваявала мноства ўзнагарод і тытулаў. Сярод іх сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР 1991 года, чэмпіён (1994, 1995, 1997, 1998, 1999, 2007, 2008, 2009), сярэбраны (1992, 1993, 2005, 2006) і бронзавы (1996, 2011) прызёр чэмпіянату Рэспублікі Беларусь. Уладальнік Кубка Рэспублікі Беларусь (1996, 1997, 1998, 1999, 2009, 2011). Сярэбраны (2001, 2002, 2004) і бронзавы (2000, 2003) прызёр чэмпіянату Польшчы по футболу, сярэбраны (2000, 2002) і бронзавы (2001) прызёр чэмпіянату Польшчы па міні-футболу. У 2004 годзе ў складзе "Бабруйчанкі" Святлана Рыжова дайшла да чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА, што з'ўляецца адным з галоўных дасягненняў жаночага клубнага футбола нашай краіны.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі