Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 чэрвеня 2021, 19:56

Тры беларускія валейбольныя клубы прадставяць краіну ў еўракубках

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры беларускія валейбольныя клубы прадставяць краіну ў еўракубках. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце Беларускай федэрацыі валейбола, паведамляе БЕЛТА.

"Мінчанка" стартуе ў жаночай Лізе чэмпіёнаў, а салігорскі "Шахцёр" - у аналагічным турніры сярод мужчынскіх каманд. Сталічны "Будаўнік" выступіць у розыгрышы Кубка выклікаў ЕКВ - трэцяга па значнасці еўракубкавага старту.

Трэба адзначыць, што для ўдзелу ў еўракубкавых спаборніцтвах 2022 года заявілася рэкордная колькасць каманд - 197 дружын з 36 нацыянальных федэрацый. Сваіх сапернікаў прадстаўнікі Беларусі даведаюцца 25 чэрвеня, калі пройдзе ўрачыстая жараб'ёўка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі