Фота з архіва
28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Салігорскі "Шахцёр" стаў пераможцам фінальнага тура чэмпіянату Санкт-Пецярбурга па баскетболе 3х3, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У горадзе на Няве салігорская дружына атрымала перамогі ва ўсіх пяці праведзеных сустрэчах, у вырашальным паядынку за першае месца "Шахцёр" выйграў у расійскай каманды АБК Б.Б. з рэзультатам 21:14. У складзе пераможцаў выступалі Сяргей Вабішчэвіч, Дзмітрый Куратнік, Аляксей Навойчык і Максім Каратцоў. Вярнуўшыся дадому, спартсмены "Шахцёра" занялі першае і другое месцы на другім этапе адкрытага чэмпіянату Беларусі па баскетболе 3х3. Трэцім стаў БК "МІНСК". У спаборніцтвах жаночых каманд першынствавалі "Прыгажуні", на другой пазіцыі "Зоркі", трэцяе месца ў каманды САЭС-ЦССТ. Усяго ў другім туры выступілі 192 каманды з Беларусі, Кітая і Расіі.
У гэтым сезоне ў спаборніцтвах чэмпіянату Беларусі і Нацыянальнай лізе па баскетболе 3х3 прымаюць удзел юнакі і дзяўчаты ад 13 гадоў, усяго дзесяць катэгорый - ад аматараў да прафесіяналаў. Трэці этап пройдзе на пляцоўках "Палова-Арэны" каля мінскага Палаца спорту 2-3 жніўня, а пераможцы і прызёры вызначацца пасля фінальнага этапу, які запланаваны на 6 і 7 верасня. Па выніках сезона лепшыя ігракі будуць узнагароджаны спецыяльнымі прызамі ад партнёраў турніру.
Арганізатары спаборніцтваў - Беларуская федэрацыя баскетбола, Міністэрства спорту і турызму, Палац спорту і ТАА "Спорт-фармат".-0-