Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 сакавіка 2021, 13:09

Сабаленка засталася 8-й, Азаранка страціла адну пазіцыю ў рэйтынгу WTA

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка засталася на восьмым месцы ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні лепшая беларуская тэнісістка дабралася да чвэрцьфіналу прэстыжнага турніру ў Дубаі, дзе ўступіла іспанцы Гарбінье Мугурусе, якая потым выйграла гэтыя спаборніцтвы і ўзнялася на 13-е месца ў сусветным рэйтынгу. Экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка на мінулым тыдні не гуляла з-за траўмы і апусцілася з 14-га на 15-е месца, маючы ў актыве 3665 ачкоў. Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч таксама страціла адну пазіцыю і займае цяпер 97-е месца, набраўшы 838 балаў, у Вольгі Гаварцовай 576 балаў і 140-ы радок, Вера Лапко знаходзіцца на 281-м месцы, маючы 237 балаў. У парным рэйтынгу Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс займаюць два першыя месцы.

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 9186 ачкоў,

2. Наомі Осака (Японія) - 7835,

3. Сімона Халеп (Румынія) - 7255,

4. Сафія Кенін (ЗША) - 5760,

5. Эліна Світоліна (Украіна) - 5370,

6. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5205,

7. Серэна Уільямс (ЗША) - 4915,

8. Арына Сабаленка (Беларусь) - 4815,

9. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4735,

10. Петра Квітава (Чэхія) - 4571.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ягор Герасімаў займае 77-е месца (936 ачкоў), Ілья Івашка знаходзіцца на 115-й пазіцыі (673), Уладзімір Ігнацік - на 352-м радку (127).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 12008,

2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 9940,

3. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9670,

4. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 8625,

5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 6765,

6. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 6375,

7. Аляксандр Звераў (Германія) - 5635,

8. Андрэй Рублёў (Расія) - 5011,

9. Дыега Шварцман (Аргенціна) - 3640,

10. Матэа Берэціні (Італія) - 3453.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі