Арына Сабаленка. Фота Мінспорту
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мельбурне адбылася жараб'ёўка першага ў сезоне тэніснага турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Саперніцай першай ракеткі планеты беларускі Арыны Сабаленка ў паядынку 1/64 фіналу будзе прадстаўніца Францыі Цьянцоа Ракатаманга, якая займае 118-е месца ў сусветным рэйтынгу. Арына Сабаленка двойчы запар выйгравала Australian Open (2023, 2024), а год таму ўступіла ў фінальным паядынку амерыканцы Мэдзісан Кіз. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка таксама двойчы запар станавілася пераможцай спаборніцтваў у Мельбурне (2012, 2013).
Сёння ў асноўную сетку аўстралійскага першынства прабілася яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (102-і нумар рэйтынгу WTA), яе першая саперніца вызначыцца пазней.
Асноўны этап Australian Open стартуе 18 студзеня, а завершыцца 1 лютага. Агульны прызавы фонд першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" складзе амаль $7,7 млн.-0-