Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 лістапада 2025, 09:01

Плывец Пякарскі перамог на Кубку мацнейшых, у беларусаў больш як 50 узнагарод турніру 

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім басейне міжнароднага стандарту завяршыўся міжнародны Кубак мацнейшых спартсменаў па плаванні на кароткай вадзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключны дзень спаборніцтваў, 23 лістапада, спартсмены разыгралі 14 камплектаў узнагарод. Перамогу на дыстанцыі 200 м на спіне ў жанчын з рэзультатам 2 мін. 02,05 сек. атрымала наша Настасся Шкурдай, якая стала трохразовай чэмпіёнкай дамашняга турніру. Таксама залаты медаль на 50-метроўцы батэрфляем у юнакоў заваяваў Рыгор Пякарскі, які паказаў час 22,39 сек.

Другія месцы ў нядзельных фіналах занялі беларусы Настасся Куляшова (100 м, батэрфляй), Аляксей Рылько (100 м, комплекс) і Валерыя Шылко (100 м, брас); трэцімі сталі Ілья Шымановіч (200 м, брас), Даніла Бахураў (100 м, комплекс), Станіслаў Маркоўскі (100 м, на спіне), Маргарыта Калістратава (200 м, на спіне) і Уладзіслава Шаенка (200 м, вольны стыль). Акрамя таго, па две сярэбраныя і бронзавыя ўзнагароды выйгралі нашы эстафетныя квартэты.

Увогуле беларускія плыўцы заваявалі 53 (5-21-27) узнагароды дамашняга турніру. Усяго ўдзел у Кубку мацнейшых спартсменаў па плаванні на кароткай вадзе прынялі каля 500 атлетаў з 11 краін. Прызёрамі станавіліся прадстаўнікі Расіі, Венгрыі, ПАР і Казахстана, таксама ў сталічным басейне выступілі спартсмены з Арменіі, Азербайджана, Туркменістана, Таджыкістана, Узбекістана і Кітая.-0- 

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі