20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць беларускіх спартсменаў выступяць на этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які пройдзе 21-24 лістапада ў Котбусе (Германія), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Краіну на прэстыжных спаборніцтвах прадставяць Ягор Шарамкоў, Андрэй Ліхавіцкі, Дзмітрый Гурыновіч, Жанна Мяцеліца і Аляксандра Вараб'ёва.
У гімнастычным мнагабор'і ў жанчын медалі разыграюць у практыкаваннях на брусах, у апорным скачку, вольных практыкаваннях і інш. Мужчыны паспаборнічаюць у вольных практыкаваннях, апорным скачку, на кані, кольцах, паралельных брусах і перакладзіне.
Серыя Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы - гэта пяць этапаў. На спаборніцтвы гэтай серыі запрашаюцца вядучыя атлеты.-0-