Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2022, 14:12

Настасся Андрыянава стала фіналісткай алімпійскага турніру па лыжнай акрабатыцы

14 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Настасся Андрыянава стала фіналісткай алімпійскага турніру па лыжнай акрабатыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

17-гадовая Андрыянава прабілася ў фінал па выніках другой кваліфікацыі, дзе прынялі ўдзел 18 спартсменак, якім не ўдалося прайсці далей. У лепшым з двух скачкоў Настасся набрала 81,58 бала, чаго хапіла для крайняга шостага рэзультату, які гарантуе пуцёўку ў фінал.

Яшчэ адна беларуская фрыстайлістка Ганна Дзяруга ў лепшай са спроб набрала 58,59 бала і ў падагульняючым пратаколе заняла апошняе 24-е месца.

За медалі ў гэтым відзе праграмы паспаборнічаюць 12 дзяўчат, сярод якіх і алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана Ганна Гуськова, якая прабілася ў фінальныя спаборніцтвы па выніках першага скачка.

Фінал жаночага турніру па лыжнай акрабатыцы стартуе ў 14.00 па мінскім часе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі