Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 верасня 2020, 11:26

На матчы кваліфікацыі ЧЕ па футболе вызначаны склад беларускай "маладзёжкі"

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) вызначыў папярэдні склад каманды на кастрычніцкія адборачныя матчы першынства Еўропы 2021 года з футбалістамі Кіпра і Нарвегіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны трэнер беларускай "маладзёжкі" Сяргей Яромка ўключыў у пашыраны спіс 29 ігракоў:

варатары - Павел Паўлючэнка ("Дынама", Брэст), Максім Плотнікаў ("Дынама", Мінск), Станіслаў Кляшчук ("Крумкачы", Мінск), Арцём Макаўчык ("Энергетык-БДУ", Мінск);

абаронцы - Максім Швяцоў ("Дынама", Мінск), Уладзіслаў Малькевіч, Глеб Шаўчэнка ("Славія", Мазыр), Данііл Мірошнікаў, Аляксандр Свірэпа, Арцём Шкурдзюк (усе - "Энергетык-БДУ", Мінск), Уладзіслаў Салановіч, Данііл Нячаеў, Канстанцін Кучынскі (усе - "Белшына", Бабруйск), Уладзіслаў Лях ("Лакаматыў", Гомель), Ілья Лукашэвіч ("Шахцёр", Салігорск);

паўабаронцы - Арцём Канцавы, Дзяніс Грачыха, Арцём Пятрэнка, Раман Вягера (усе - "Рух", Брэст), Павел Сядзько ("Дынама", Брэст), Максім Мякіш (БАТЭ, Барысаў), Антон Суша ("Гомель"), Сяргей Волкаў, Аляксандр Ксенафонтаў (абодва - "Віцебск"), Мікіта Дземчанка ("Смалявічы"), Віктар Сотнікаў ("Шахцёр", Салігорск);

нападаючыя - Уладзіслаў Ложкін ("Смалявічы"), Яўген Козел ( "Гарадзея"), Уладзіслаў Фядосаў ("Віцебск").

Канчатковы склад з 23 футбалістаў будзе названы на наступным тыдні.

Каманда збярэцца 5 кастрычніка і будзе трэніравацца ў Мінску. 9 кастрычніка ў Жодзіне беларусы згуляюць з кіпрскімі равеснікамі, а потым адправяцца ў Драмен, дзе 13 кастрычніка сустрэнуцца з нарвежцамі.

Турнірнае становішча ў 7-й кваліфікацыйнай групе цяпер такое: Нідэрланды - 18 ачкоў (6 матчаў), Партугалія - 12 (5), Нарвегія - 10 (7), Беларусь - 8 (6), Кіпр - 4 (6), Гібралтар - 0 (6).

У фінальную стадыю маладзёжнага першынства кантынента выйдуць пераможцы 9 кваліфікацыйных груп і 5 лепшых каманд, якія зоймуць другія месцы.

Вырашальныя паядынкі ЧЕ пройдуць на футбольных арэнах Венгрыі і Славеніі. Спачатку з 24 па 31 сакавіка 2021 года адбудуцца матчы групавога этапу, потым з 31 мая па 6 чэрвеня пройдуць сустрэчы плэй-оф.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі