Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 сакавіка 2022, 10:50

"Мяшкоў Брэст" і мінскі СКА перамаглі ў матчах гандбольнага чэмпіянату Беларусі

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фаварыты мужчынскага чэмпіянату Беларусі па гандболе атрымалі перамогі ў чарговых сустрэчах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

23 сакавіка дзеючы чэмпіён краіны "Мяшкоў Брэст" разграміў на сваёй пляцоўцы гродзенскі "Кронан" з лікам 41:24. Мінскі СКА таксама ў сябе дома быў мацнейшы за магілёўскі клуб "Машэка" - 41:37. Гандбалісты сталічнага БДУФК-СКА абыгралі на выездзе "Гомель" з лікам 35:33.

Пасля 20 праведзеных матчаў "Мяшкоў Брэст" набраў 37 ачкоў, столькі ж балаў у гандбалістаў СКА, якія правялі 22 паядынкі, гандбалісты "Гомеля" маюць 20 ачкоў.

Турнірную табліцу жаночага першынства ўзначальваюць спартсменкі "Гомеля", у якіх 42 ачкі, на 6 балаў адстае "БНТУ-БелАЗ", трэцім ідзе брэсцкі клуб "Вікторыя-Бярэсце", які мае 28 ачкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі