Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 кастрычніка 2020, 12:32

Мінскае "Дынама" перамагло рыжскіх аднаклубнікаў у матчы чэмпіянату КХЛ

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі рыжскіх аднаклубнікаў у матчы чэмпіянату КХЛ. Сустрэча завяршылася на карысць падапечных Крэйга Вудкрафта з лікам 3:0 (0:0, 2:0, 1:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым перыядзе каманды дэманстравалі даволі адкрыты хакей, па чарзе пагражаючы варотам адзін аднаго. Крыху больш часу ў атацы праводзілі гаспадары, аднак дывідэндаў са сваіх актыўных дзеянняў каля варот рыжскага "Дынама" мінчане не атрымалі.

Пасля перапынку "зубры" прадоўжалі атакаваць вароты рыжскай дружыны, якая дастойна трымала ўдар. Аднак на 29-й хвіліне мінчанам усё ж удалося адкрыць лік: калі каманды гулялі ў фармаце "4 на 4", Брэнан Менел змог закінуць шайбу. Зрэшты, на гэтым галявыя сітуацыі каля варот рыжан не закончыліся. Праз 4 хвіліны Ягор Шаранговіч падвоіў перавагу каманды, закінуўшы сваю чацвёртую шайбу ў чатырох апошніх матчах чэмпіянату КХЛ.

Пасля перапынку мінчане змаглі адправіць трэцюю шайбу ў вароты рыжан. Зноў вызначыўся Ягор Шаранговіч. Ён стаў 13-м беларусам у складзе мінскага "Дынама", які змог закінуць 10 шайбаў за сезон у КХЛ.

Такім чынам, мінчане спынілі пяціматчавую бяспройгрышную серыю. Наступную сустрэчу беларускі клуб правядзе 30 кастрычніка ў гасцях. Сапернікамі дынамаўцаў стануць тарпедаўцы з Ніжняга Ноўгарада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі