Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 студзеня 2022, 14:49

Марозава і Крысціян завяршылі выступленне на тэнісным турніры ў Адэлаідзе

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і амерыканка Кейтлін Крысціян не здолелі прабіцца ў паўфінал парнага разраду турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чвэрцьфінале беларуска-амерыканскі тандэм менш як за гадзіну ўступіў у дзвюх партыях японскай пары Макота Ніномія/Эры Хадзумі - 3:6, 1:6. У 1/8 фіналу Марозава і Крысціян перамаглі ў трохсэтавым матчы бельгійска-нямецкі дуэт Кімберлі Цымерман/Юлія Вахачык - 2:6, 7:6 (7:5), 10:4. Раней у 1/16 фіналу адзіночнага разраду другая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка ўступіла шведцы Рэбецы Петэрсан (93-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 7:5, 1:6, 5:7.

У стартавым кваліфікацыйным раўндзе першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (138) перамагла італьянку Лукрэцыю Стэфаніні (181) - 7:5, 4:6, 6:3. Наступнай саперніцай беларускі будзе чылійская тэнісістка Даніэла Сегель (206). Каб прабіцца ў асноўную сетку аўстралійскага першынства, тэнісістам трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар'еры.

Асноўны турнір Australian Open пройдзе ў Мельбурне з 17 да 30 студзеня. У жаночай частцы выступяць тры беларускія тэнісісткі - Арына Сабаленка (2), Вікторыя Азаранка (25) і Аляксандра Сасновіч (77). Вікторыя Азаранка двойчы запар станавілася пераможцай гэтага турніру (2012, 2013). У мужчынскім адзіночным разрадзе Беларусь прадставяць Ілья Івашка (48) і Ягор Герасімаў (106). Жараб'ёўка Australian Open-2022 адбудзецца 13 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі