Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 жніўня 2021, 15:34

Кубінскі барэц Міхаін Лопес Нуньес выйграў золата Алімпіяды ў Токіа

2 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Кубінскі барэц Міхаін Лопес Нуньес выйграў золата Алімпіяды ў Токіа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальнай сустрэчы Міхаін Лопес Нуньес, які выступае ў вазе 130 кг, перамог грузіна Якаба Каджая - 5:0.

Спартсмен выйграў чацвёртае аліпійскае золата, устанавіўшы рэкорд у сваім відзе спорту па колькасці заваяваных алімпійскіх узнагарод вышэйшай пробы. Апошнія секунды сустрэчы ператварыліся ў нястрымнае свята.

Бронзавыя медалі на рахунку расіяніна Сяргея Сямёнава і турка Рызы Каяалпа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі