Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 сакавіка 2020, 13:01

Кіраўнік UIPM упэўнены, што чэмпіянат свету ў Мінску ў 2021 годзе пройдзе на высокім узроўні

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і, які прыме Мінск у 2021 годзе, пройдзе на самым высокім узроўні. Упэўненасць у гэтым сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ ў штаб-кватэры НАК Беларусі выказаў прэзідэнт Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я (UIPM) Клаус Шорман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы правялі шэраг важных сустрэч на высокім узроўні, якія датычыліся як будучага чэмпіянату свету, так і развіцця нашага віду спорту ў Беларусі. Наведалі месцы мяркуемага правядзення спаборніцтваў. Гэта былі стадыён "Дынама", "Мінск-Арэна" і іншыя спартыўныя збудаванні. У мяне засталіся вельмі пазітыўныя ўражанні. Чакаем, што ў 2021 годзе ў Мінску пройдзе выдатны чэмпіянат свету. Тым больш, што раней мы праводзілі ў Беларусі шэраг міжнародных стартаў, якія былі арганізаваны на найвышэйшым узроўні", - сказаў Клаус Шорман.

Прэзідэнт Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я асабліва адзначыў, што планетарны форум у Мінску будзе арганізаваны ў новым фармаце, які затым будзе прыменены на Алімпіядзе-2024 у Парыжы. "Новы фармат правядзення спаборніцтваў павысіць відовішчнасць спаборніцтваў рыцараў пяці якасцей і раскрые філасофію, закладзеную ў наш від спорту яго заснавальнікам баронам П'ерам дэ Кубертэнам. Акрамя таго, ён будзе больш прывабным з пункту гледжання работы прадстаўнікоў медыя. Калі цяпер турніры праходзяць на працягу 5 гадзін, то з новаўвядзеннямі час скароціцца да 50-80 хвілін, у залежнасці ад стартаў. Менавіта з ЧС-2021 пачнецца кваліфікацыя на Гульні ў Парыжы", - дадаў ён.

Кіраўнік UIPM наведаў з рабочым візітам Беларусь з мэтай азнаямлення са спартыўнай інфраструктурай Мінска напярэдадні чэмпіянату свету, намечанага на 2021 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі