Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 чэрвеня 2020, 09:00

Гандбалісты Нарвегіі, Італіі і Латвіі - сапернікі зборнай Беларусі ў кваліфікацыі ЧЕ-2022

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры Еўрапейскай федэрацыі гандбола ў аўстрыйскай Вене адбылася жараб'ёўка адборачнага турніру мужчынскага чэмпіянату Еўропы 2022 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Зборная Беларусі трапіла ў шостую кваліфікацыйную групу разам з камандамі Нарвегіі, Латвіі і Італіі.

Склады астатніх адборачных квартэтаў:

1 - Францыя, Сербія, Бельгія, Грэцыя;

2 - Германія, Аўстрыя, Боснія і Герцагавіна, Эстонія;

3 - Чэхія, Украіна, Фарэрскія астравы, Расія;

4 - Ісландыя, Партугалія, Літва, Ізраіль;

5 - Славенія, Нідэрланды, Польшча, Турцыя;

7 - Данія, Паўночная Македонія, Швейцарыя, Фінляндыя;

8 - Швецыя, Чарнагорыя, Румынія, Косава.

Адборачны турнір стартуе 4 лістапада 2020 года, а фінішуе 2 мая 2021-га. У фінальную стадыю кантынентальнага першынства выйдуць па дзве лепшыя зборныя, а таксама чатыры лепшыя каманды з заняўшых трэція месцы ў групах.

Фінальны турнір 15-га чэмпіянату Еўропы пройдзе ў студзені 2022 года на арэнах Венгрыі і Славакіі. Акрамя гаспадароў фінальнай часткі ад кваліфікацыі таксама вызвалены дзеючыя чэмпіёны Старога Свету гандбалісты зборнай Іспаніі і фіналісты мінулага турніру харваты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі