Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 ліпеня 2018, 15:31

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па біятлоне назваў імёны сваіх памочнікаў

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Юрый Альберс у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь Сегодня" назваў імёны сваіх памочнікаў у нацыянальнай камандзе ў новым сезоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Старшым трэнерам мужчынскай каманды будзе вядомы ў мінулым беларускі біятланіст Алег Рыжанкоў, а ў жаночай камандзе руль кіравання прыме Васіль Лешчанка, асабісты трэнер алімпійскай чэмпіёнкі Пхёнчхана Ірыны Крыўко. Новы трэнер жаночай каманды раней працаваў з юніёрскімі зборнымі і эксперыментальнай групай у Наваполацку.

Адказваючы на пытанне аб запрашэнні замежнага спецыяліста, Юрый Альберс адзначыў, што ніхто не забываў пра Альфрэда Эдэра і, на яго думку, справа не ў фінансавым пытанні. "Усім хочацца працаваць са спартсменкамі накшталт Дашы Домрачавай. Гэта зручна і камфортна: імідж, вынік... Калі б яна засталася, думаю, і Эдэр працаваў бы, і Фёдар Свабада. Але Даша і Надзя Скардзіна пайшлі, і жадаючых далучыцца да беларускай каманды значна менш", - адзначыў Юрый Альберс.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па біятлоне таксама расказаў аб прадаўжэнні сваёй кар'еры Дар'і Юркевіч, якая збіралася завяршыць выступленні. "Пасля адыходу вядучых спартсменак мы пагаварылі з ёю і вырашылі, што ёсць сэнс прадоўжыць выступленні. Па-першае, неабходна запаўняць заявачную квоту, па-другое, патрэбны людзі для эстафеты. Мы разглядаем юніёрак, але гаварыць пра іх перспэктывы пакуль рана. Нават імён называць не буду - выбіраем з 6-8 чалавек", - падкрэсліў трэнер.

Як паведамлялася, вядучыя біятланісткі беларускай каманды Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна ў чэрвені аб'явілі аб завяршэнні кар'еры.

Новы сезон Кубка свету па біятлоне стартуе 2 снежня ў славенскай Паклюцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі