Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 чэрвеня 2020, 16:09

Галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы расказаў аб падрыхтоўцы спартсменаў да ЧЕ

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы стане галоўным стартам сезона для беларускіх спартсменаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы Віктар Шэршукоў.

"У верасні ў "Стайках" запланаваны чэмпіянат Беларусі. З 12 па 20 верасня пройдуць чэмпіянаты Еўропы для спартсменаў да 20 і 23 гадоў. А ўжо ў лістападзе адбудзецца кантынентальны форум для дарослых атлетаў. Гэта тры асноўныя старты для нас. Галоўным турнірам, вядома ж, стане чэмпіянат Еўропы ў Маскве, - сказаў Віктар Шэршукоў. - Усе спартсмены адчуваюць сябе цудоўна і знаходзяцца ў добрым фізічным стане. Станоўча ўплывае і тое, што мы рыхтуемся без перапынку".

Галоўны трэнер дадаў, што здароўю атлетаў удзяляецца павышаная ўвага. Паводле яго слоў, праводзіцца прафілактычная работа па прадухіленні захворванняў, залу кварцуюць двойчы на дзень.

Як адзначаў раней настаўнік нацыянальнай каманды, цяпер зборная перайшла на сілавую падрыхтоўку, усе аднаўленчыя мерапрыемствы ідуць згодна з планам. На ліцэнзіі на Алімпіяду прэтэндуюць два спартсмены (адна дзяўчына і адзін хлопец).

Маскоўскі ЧЕ па цяжкай атлетыцы, які з-за распаўсюджвання каранавіруса быў перанесены, па рашэнні выканкама Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF) пазбавіўся статусу кваліфікацыйнага да Алімпіяды-2020.

Першапачаткова ЧЕ ў Маскве павінен быў прайсці з 4 па 12 красавіка, аднак затым было вырашана правесці турнір з 13 па 21 чэрвеня. Затым выканкам Еўрапейскай федэрацыі цяжкай атлетыкі (EWF) прыняў папярэдняе рашэнне аб тым, што чэмпіянат Еўропы ў Маскве павінен адбыцца з 31 кастрычніка па 8 лістапада. Турнір можа быць перанесены і на 2021 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі