Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 сакавіка 2021, 14:19

Футбалісты Беларусі і Гандураса згулялі ўнічыю

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі завяршылі ўнічыю першы матч новага сезона, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

24 сакавіка на полі жодзінскага стадыёна "Тарпеда" падапечныя Міхаіла Мархеля ў таварыскім паядынку разышліся мірам з камандай Гандураса - 1:1. У пачатку гульні гаспадары мелі невялікую перавагу, вынікам якой стаў гол Паўла Савіцкага на 22-й хвіліне. Пасля прапушчанага мяча госці прыкметна актывізаваліся, і за хвіліну да перапынку Аляксандр Лопес магутным ударам са штрафнога зраўнаваў лік. Праз 10 хвілін пасля старту другой паловы сустрэчы беларусы засталіся ў меншасці пасля выдалення Дзяніса Лапцева. У астатні гульнявы час заакіянскія футбалісты больш атакавалі, але вынік не змяніўся.

У першай сустрэчы гэтых каманд у маі 2010 года ў Аўстрыі таксама была зафіксавана нічыя - 2:2.

Для зборнай Беларусі гэты кантрольны матч стаў праверкай сіл перад стартам у адборачным турніры чэмпіянату свету 2022 года. У суботу, 27 сакавіка, у сваім першым матчы кваліфікацыйнай групы Е беларусы прымуць на полі мінскага стадыёна "Дынама" каманду Эстоніі. 30 сакавіка беларускія футбалісты згуляюць у гасцях у зборнай Бельгіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі