Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 жніўня 2022, 17:06

Датчане рассудзяць сустрэчу футбалістаў "Шахцёра" і ЧФР у кваліфікацыі Лігі канферэнцый

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дацкая брыгада арбітраў назначана на паядынак у адказ салігорскага "Шахцёра" і румынскага ЧФР 3-га круга кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўным арбітрам сустрэчы, якая адбудзецца 11 жніўня ў Клуж-Напоцы, будзе 34-гадовы рэферы ФІФА Мартэн Крог. Асістэнты - Дэніс Расмусен і Стэфен Брамсен, рэзервовы суддзя - Мікель Рэдэр. У першай гульні, якая адбылася 4 жніўня на полі стадыёна "Сакар'я Атацюрк" у турэцкім Адапазары, чэмпіёны Беларусі і Румыніі гулялі вельмі асцярожна і ні разу не змаглі паразіць вароты - нічыя 0:0.

Пераможца гэтага двухматчавага процістаяння паспаборнічае за выхад у групавы этап ЛК з няўдачнікам сустрэч паміж славенскім "Марыбарам" і фінскім ХІКам з Хельсінкі ў кваліфікацыі Лігі Еўропы. На старце еўракубкавага сезона футбалісты "Шахцёра" ўжо сустракаліся з "Марыбарам" у 1-м кваліфікацыйным крузе Лігі чэмпіёнаў і ўступілі славенскаму клубу па суме двух паядынкаў - 0:0 і 0:2. Чэмпіён Румыніі ў кваліфікацыі ЛЧ аказаўся слабейшым за армянскага "Пюніка" з Ерэвана, а ў 2-м раўндзе Лігі канферэнцый перамог "Інтэр" з Андоры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі