Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 красавіка 2020, 16:47

Чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні пройдзе ў кастрычніку

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні-2020, які павінен быў прайсці ў Познані 5-7 чэрвеня, адбудзецца ў кастрычніку. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце міжнароднай федэрацыі гэтага віду спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Апошнім тэрмінам для зацвярджэння месца правядзення рэгаты будзе 31 ліпеня. Канчатковае рашэнне наконт гэтага будзе прынята пасля ацэнкі сітуацыі з распаўсюджваннем COVID-19.

Таксама паведамляецца, што кантынентальны форум сярод спартсменаў да 23 гадоў адбудзецца ў нямецкім Дуйсбургу 5-6 верасня, а аналагічны старт сярод атлетаў да 19 гадоў 26-27 верасня прыме Бялград.

Чэмпіянаты Еўропы па акадэмічным веславанні аднавілі сваю гісторыю ў 2007 годзе пасля 34-гадовага перапынку. У 2009 годзе старт праходзіў у Брэсце. Беларускія майстры акадэмічнага веславання ўваходзяць у дзясятку мацнейшых медальнага заліку, заваяваўшы з часу аднаўлення кантынентальных рэгат 9 залатых, 7 сярэбраных і 11 бронзавых узнагарод. Тройку лідараў складаюць спартсмены Германіі (25-23-17), Італіі (21-19-21) і Румыніі (21-11-12).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі