Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 верасня 2021, 09:42

Беларусы заваявалі 8 медалёў у другі дзень міжнароднага турніру па самба ў Мінску

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты заваявалі восем узнагарод у другі дзень адкрытага XXV Міжнароднага турніру катэгорыі А па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі. Спаборніцтвы завяршыліся ў мінскім спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Золата выйгралі Сяргей Капылоў (71 кг, баявое самба), Карына Шут (80 кг). Серабро на рахунку Сяргея Лесяка (98 кг) і Марыны Жарскай (54 кг). Бронзавымі медалямі скарбонку ўзнагарод беларускай зборнай папоўнілі Дзмітрый Кірылаў (64 кг), Вера Гарэлікава (65 кг), Аляксандр Кокша (79 кг), Алена Купава (54 кг).

Нагадаем, што напярэдадні беларусы выйгралі 17 медалёў рознай вартасці. Перамогі ў спартыўным раздзеле святкавалі Анфіса Капаева (50 кг), Таццяна Мацко (59 кг), Уладзіслаў Бурдзь (58 кг) і Дзмітрый Хахлоў (звыш 99 кг). У баявым самба тытула чэмпіёна ўдастоены Яўген Міхно (64 кг).

Спецыяльных прызоў ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба "За волю да перамогі" і "За лепшую тэхніку" ўдастоены беларуска Таццяна Мацко і расіянін Уладзімір Пятроў адпаведна.

У юбілейным турніры прымалі ўдзел больш за 100 спартсменаў з 11 краін. Акрамя прадстаўнікоў гаспадароў спаборніцтваў - беларускай дружыны - на дыванах аднаго з лепшых спартыўных збудаванняў краіны за ўзнагароды спаборнічалі госці з Арменіі, Грэцыі, Грузіі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Румыніі, Таджыкістана, Узбекістана і Японіі.

Арганізатарамі адкрытага чэмпіянату Беларусі па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства "Дынама", Беларуская федэрацыя самба. Генеральны інфармацыйны партнёр - Белтэлерадыёкампанія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі