Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 кастрычніка 2025, 15:09

Беларускія веласіпедысты заваявалі 15 залатых узнагарод дамашняга Кубка мацнейшых

Фота з архіва
Фота з архіва
19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На веладроме "Мінск-Арэны" завяршыўся міжнародны турнір па веласпорце на трэку "Кубак мацнейшых спартсменаў", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у спаборніцтвах прынялі каля 150 гоншчыкаў з Беларусі і Расіі. У заключны дзень турніру, 19 кастрычніка, адбыліся чатыры фіналы. У жаночым мэдысане - парнай гонцы на вынослівасць - перамогу атрымалі беларускі Ганна Церах і Паліна Конрад, другое і трэцяе месцы занялі прадстаўніцы Расіі. У гэтым жа відзе праграмы ў хлопцаў золата і серабро заваявалі расійскія дуэты, бронзу ўзялі нашы Дзяніс Мазур і Сяргей Шаўчэнка.

У кейрыне ў дзяўчат поспех святкавала беларуска Варвара Басякова, другі рэзультат паказала яе суайчынніца Ангеліна Шастак. Пераможцам у мужчынскім спрынце стаў расіянін Даніла Бурлакоў, які ў фінале быў хутчэйшым, чым наш Арцём Зайцаў. У агульнай колькасці за пяць дзён Кубка мацнейшых спартсменаў па веласпорце на трэку гаспадары выйгралі 39 медалёў: 15 залатых, 12 сярэбраных і 12 бронзавых.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі