Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 снежня 2021, 09:59

Беларускія хакеісты атрымалі другую перамогу на маладзёжным ЧС у дывізіёне ІА

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія хакеісты атрымалі другую перамогу на маладзёжным чэмпіянаце свету ў дывізіёне IА, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другім матчы турніру падапечныя Сяргея Стася абыгралі венграў - 8:2 (5:1, 0:1, 3:0).

Каманды пасля сігналу да пачатку матчу пачалі дэманстраваць высокія скорасці і дзейнічалі на сустрэчных курсах. Такое развіццё падзей было на руку беларусам. На трэцяй мінуце Аляксандр Сувораў, атрымаўшы пас ад Сяргея Кузняцова, адкрыў лік кідком з левага круга ўкідвання.

Паступова беларусы пачалі цясніць апанентаў, перанёсшы гульню ў іх зону. На сёмай мінуце Дзмітрый Кузьмін падвоіў перавагу сваёй дружыны. Марк Шлекман ненадоўга вярнуў інтрыгу ў ход матчу, але каманда Сяргея Стася вызначылася яшчэ тройчы.

Спачатку адабраўшы шайбу ў саперніка, выйшаў адзін на адзін і не прамахнуўся Сяргей Кузняцоў. Потым галявы дубль аформіў Аляксандр Сувораў, замкнуўшы перадачу ад Віталя Пінчука. Незадоўга да сігналу на перапынак Аляксандр Пальчык з перадачы Аляксандра Суворава не прамахнуўся.

У адрозненне ад першага перыяду, у другой 20-мінутцы вялікай колькасці шайбаў аматары хакея не ўбачылі. Венгры скарацілі адставанне ўжо на 30-й секундзе гэтага адрэзка матчу.

Крыстаф Немет паразіў цэль пасля чыстага выхаду адзін на адзін з Аляксеем Коласавым. Натхнёныя сапернікі беларусаў паспрабавалі развіць поспех, але канчаткова перахапіць ніці гульні ў свае рукі ім не ўдалося, нягледзячы на дастаткова вялікую колькасць выдаленняў сярод падапечных Сяргея Стася.

У трэцім перыядзе беларусы даволі хутка закінулі шостую шайбу. Гэта Віталь Пінчук пакараў абаронца, які памыліўся з перадачай, паразіўшы цэль кідком з паўзоны.

Беларусы, зрабіўшы прыстойны зачын, перайшлі ў рэжым энергазберажэння. Але пры выпадку трывожылі галкіпера Тамаша Антэка. Калі кідок Алега Пажыгана сапернікі заблакіравалі, то спачатку кісцевы кідок Валянціна Дземчанкі, а потым "выстрал" Сяргея Кузняцова з нязручнай рукі дасягнулі цэлі.

Далей шайба амаль не затрымлівалася ў сярэдняй зоне, але, нягледзячы на актыўнасць венгерскіх і беларускіх хакеістаў, лік да фінальнай сірэны не змяніўся. Лепшым іграком матчу стаў беларус Валянцін Дземчанка.

Наступны матч "маладзёжка" Сяргея Стася правядзе з равеснікамі з Латвіі 15 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі