Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 чэрвеня 2021, 15:33

Беларускія футбалісты згуляюць са зборнай Азербайджана

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць сёння ў Мінску таварыскі матч супраць каманды Азербайджана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча на полі сталічнага стадыёна "Дынама" пачнецца ў 19.00 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

Сённяшні паядынак стане для беларускіх футбалістаў першым пасля разгромнага паражэння ў кваліфікацыі чэмпіянату свету ад бельгійцаў (0:8). Пасля гэтага фіяска галоўны трэнер зборнай Беларусі Міхаіл Мархель пайшоў у адстаўку, а выконваючым абавязкі стаў Георгій Кандрацьеў. У мінулыя гады нацыянальныя футбольныя зборныя Беларусі і Азербайджана правялі тры спарынгі. У маі 1996 года ў Маладзечне каманды не выявілі пераможцу, завяршыўшы паядынак унічыю - 2:2, у лютым 2001-га ў балгарскай Варне выйгралі азербайджанцы - 1:0, а ў сакавіку 2018 года ў Баку з такім жа вынікам перамаглі беларускія футбалісты. У рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола Беларусь цяпер займае 89-е месца, Азербайджан знаходзіцца на 110-й пазіцыі.

Учора сапернікі зборнай Беларусі па кваліфікацыйнай групе Е адборачнага турніру чэмпіянату свету футбалісты Эстоніі адолелі ў Вільнюсе каманду Літвы - 1:0. Сёння футбалісты Уэльса згуляюць у Ніцы з чэмпіёнам планеты зборнай Францыі, а заўтра бельгійцы ў Бруселі прымуць грэкаў. У пятніцу, 4 чэрвеня, эстонцы ў Хельсінкі сустрэнуцца з фінамі, а зборная Чэхіі ў Балонні будзе сапернічаць з італьянцамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі