Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 красавіка 2019, 13:07

Беларускія футбалісткі двойчы перамаглі Латвію ў таварыскіх матчах

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі па футболе двойчы перамагла ў гасцях каманду Латвіі ў таварыскіх матчах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым спарынгу ў Елгаве беларускія футбалісткі выйгралі з лікам 3:1, а ў паўторным абыгралі саперніц з вялікім рэзультатам - 4:1. У гэтым сезоне падапечныя Эдуарда Дземенкаўца пакуль толькі перамагаюць: у пачатку сакавіка ў Тэгеране яны былі мацнейшымі за зборную Ірана - 1:0 і 2:1.

Для беларусак матчы ў Латвіі сталі чарговым этапам падрыхтоўкі да адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2021 года. Першы паядынак у кваліфікацыйнай групе С яны правядуць 3 верасня 2019 года на сваім полі супраць каманды Фарэрскіх астравоў. Сёлета беларускі яшчэ двойчы прымуць саперніц на сваім полі: 4 кастрычніка сустрэча з Нарвегіяй, 8 кастрычніка - гульня з Уэльсам. 14 красавіка 2020 года беларускія футбалісткі таксама ў сябе дома сустрэнуцца з камандай Паўночнай Ірландыі, а астатнія матчы правядуць на выездзе: 5 чэрвеня - у Паўночнай Ірландыі, 9 чэрвеня - ва Уэльсе, 18 верасня - у Нарвегіі, 22 верасня - на Фарэрах.

Па выніках групавога этапу ў фінальную стадыю кантынентальнага першынства выйдуць пераможцы дзевяці груп, а таксама тры лепшыя каманды з тых, што занялі другія месцы. Яшчэ тры пуцёўкі ў фінал разыграюць у стыкавых матчах астатнія шэсць зборных, якія зоймуць другія пазіцыі. Фінальны турнір жаночага форуму пройдзе ў ліпені 2021 года на арэнах Англіі, каманда якой вызвалена ад кваліфікацыйных сустрэч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі