Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 лютага 2020, 18:04

Беларускія балельшчыкі выбралі Хрушча талісманам ЧС-2021 па хакеі

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аматары спорту з 15 студзеня па 5 лютага прымалі ўдзел у інтэрнэт-галасаванні па выбары лепшай ідэі для талісмана чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску і Рызе ў 2021 годзе. Сярод беларускіх удзельнікаў уладальнікам прыза глядацкіх сімпатый стаў Майскі жук Майс/Хрушч. Сярод латвійскай аўдыторыі найбольшай увагі ўдастоены Вожык, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі хакея.

Фота ФХБ

Крэатарам ідэі талісмана, які заваяваў сэрцы беларускай публікі, стаў Дзмітрый Галіноўскі. Канцэпцыю маскота, які спадабаўся латвійскім балельшчыкам, распрацаваў дызайнер Яніс Бурмейстэр. Прысуджэнне прыза глядацкіх сімпатый было заснавана на выніках галасавання карыстальнікаў на сайце Федэрацыі хакея Беларусі і на афіцыйнай старонцы грамадскага аб'яднання ва "УКантакце".

На конкурс ідэй талісмана было прыслана больш за 100 заявак ад прадстаўнікоў Беларусі і Латвіі, прычым свае работы прысылалі як прафесійныя мастакі і студыі дызайну, так і звычайныя аматары хакея. У шорт-ліст, прадстаўлены грамадскасці, увайшлі 30 работ.

Што датычыцца выбару афіцыйнага талісмана планетарнага першынства па хакеі, за якога будуць галасаваць члены зорнага журы, то пераможца конкурсу стане вядомы 24 лютага.

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай пройдзе 7-23 мая 2021 года ў сталіцах Беларусі і Латвіі. Рашэнне аб гэтым было прынята на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай, які праходзіў у Кёльне ў 2017 годзе. Запланавана, што матчы турніру прымуць "Мінск-Арэна" і "Арэна-Рыга".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі