Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 лістапада 2020, 09:47

Беларускія баксёры з перамогі пачалі выступленне на міжнародным турніры ў Мінску

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія баксёры з перамогі пачалі выступленне на міжнароднай матчавай сустрэчы ў Мінску, прысвечанай памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паядынку беларуская дружына выйграла ў сапернікаў з Украіны з лікам 7:5. Пераможныя балы для айчынных майстроў скураной пальчаткі зарабілі Галіна Бруевіч (57 кг), Максім Панькоў (52 кг), Дзмітрый Дзяшкевіч (57 кг), Дзмітрый Асанаў (63 кг), Аляксандр Радзівонаў (69 кг), Аляксандр Халаеў (75 кг) і Уладзіслаў Смяглікаў (91 кг).

25 і 26 лістапада дзённая частка спаборніцтваў пачнецца ў 13.00. Вячэрнія паядынкі - у 16.30.

Камандны фармат турніру памяці Віктара Лівенцава выбраны ў гэтым годзе для таго, каб лідары зборнай Беларусі, якія рыхтуюцца да адбору на гульні ў Токіа, атрымалі баявую практыку. Баі праходзяць у алімпійскіх вагавых катэгорыях - пяці ў жанчын і васьмі ў мужчын. Акрамя прызнаных лідараў баксіраваць атрымалі права і маладыя атлеты, якія будуць касцяком нацыянальнай каманды ў адборачным цыкле да галоўных стартаў чатырохгоддзя 2024 года ў Парыжы.

Ва ўмовах пандэміі спаборніцтвы праходзяць згодна з патрабаваннямі, прыняты ўсе эпідэміялагічныя і санітарныя меры ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя і Міжнароднай федэрацыі бокса. Уваход гледачоў на трыбуны абмежаваны. Для аматараў бокса арганізавана анлайн-трансляцыя з месца падзей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі