Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 жніўня 2025, 17:48

Беларускі заваявалі бронзу чэмпіянату свету ў байдарцы-чацвёрцы на 500 м

Фота НАК
Фота НАК
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі заваявалі першы медаль чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ 2025 года, які праходзіць у Мілане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінале жаночых байдарак-чацвёрак на дыстанцыі 500 м нашы Маргарыта Ткачова, Уладзіслава Скрыганава, Іна Саўчук і Надзея Кушнер паказалі трэці рэзультат. Чэмпіёнкам свету з Іспаніі беларускі ўступілі 0,22 сек, а сярэбраным прызёрам з Кітая - адну дзясятую секунды. У барацьбе за бронзу нашы дзяўчаты на 0,18 сек апярэдзілі экіпаж з Новай Зеландыі.

У гэтым жа відзе праграмы ў мужчын Мікіта Борыкаў, Уладзіслаў Кравец, Уладзіслаў Літвінаў і Дзмітрый Натынчык сталі дзявятымі. На 500-метроўцы ў жаночай каноэ-двойцы Вольга Клімава і Ангеліна Барданоўская спыніліся за крок ад п'едэстала, адстаўшы ад тройкі на чвэрць секунды.

Канаіст Станіслаў Савельеў заняў сёмае месца ў спрынце на 200 м, а Глеб Чабатароў замкнуў пратакол фіналу ў каноэ-адзіночцы на дыстанцыі 500 м. Планетарны форум у Італіі завершыцца 24 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі