Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 студзеня 2020, 18:48

Беларускі абаронца Сяргей Паліцевіч перайшоў у салігорскі "Шахцёр"

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы беларускі абаронца Сяргей Паліцевіч перайшоў у салігорскі "Шахцёр" з алмацінскага "Кайрата". Кантракт з 29-гадовым футбалістам падпісаны тэрмінам на тры гады, паведамляе афіцыйны сайт салігорскага клуба.

У складзе "Кайрата" Сяргей Паліцевіч выступаў з 2018 года, стаўшы сярэбраным прызёрам і ўладальнікам Кубка Казахстана. Да гэтага ён гуляў у мінскім "Дынама", наваполацкім "Нафтане", самарскіх "Крылах Саветаў" і турэцкім "Генчлербірлігі" з Анкары.

Нядаўна ў салігорскі "Шахцёр" з брэсцкага "Дынама" перайшоў вопытны галкіпер Аляксандр Гутар, а ў зваротным напрамку адправіўся албанскі паўабаронца Эліс БакаЙ. Акрамя таго, з Салігорска ў тульскі "Арсенал" перабраліся беларускія паўабаронцы Юрый Кавалёў і Валерый Грамыка. Завяршылі выступленні ў "Шахцёры" яшчэ некалькі вопытных ігракоў, сярод якіх форвард Мікалай Януш, паўабаронца Аляксандр Валадзько і абаронца Павел Рыбак.

У гэтыя дні футбалісты "Шахцёра" рыхтуюцца да новага сезона ў Салігорску, а 20 студзеня адправяцца на першы вучэбна-трэніровачны збор у Турцыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі