Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 сакавіка 2021, 17:01

Беларуская тэнісістка Вера Лапко не выйшла ў другі круг турніру ў Санкт-Пецярбургу

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко (281-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не змагла прабіцца ў 1/8 фіналу турніру катэгорыі WTA500 у расійскім Санкт-Пецярбургу з прызавым фондам $565,5 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў 1/16 фіналу адзіночнага разраду беларуска сустракалася з румынкай Жаклін Крысціян (160) і выйграла першы сэт на тай-брэйку - 7:6 (7:3). У другой партыі саперніца перамагла - 6:4, а ў трэцім сэце пры ліку 2:1 на карысць румынкі Вера Лапко не змагла прадоўжыць сустрэчу. У гульні за выхад у чвэрцьфінал Жаклін Крысціян сустрэнецца з латвійскай тэнісісткай Аленай Астапенка (53).

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (97) свой стартавы паядынак правяла ўчора, атрымаўшы перамогу над румынскай тэнісісткай Анай Богдан (99) - 2:6, 6:2, 6:1. Наступнай саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе пераможца сённяшняга матчу паміж расіянкай Дар'яй Касаткінай (61) і дацкай тэнісісткай Кларай Таўсан (96).

У 1/8 фіналу парнага разраду гэтага турніру Вера Лапко і шведская тэнісістка Карнелія Лістэр павінны згуляць сёння супраць вопытнага расійскага тандэма Алена Весніна / Вера Званарова. Беларускі дуэт Аляксандра Сасновіч / Лідзія Марозава сустрэнецца з расійскімі тэнісісткамі Кацярынай Шалімавай і Дар'яй Мішынай.

Спаборніцтвы ў Санкт-Пецярбургу завершацца 21 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі