Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лютага 2020, 15:20

Беларуска Ірына Жук стала трэцяй у скачках з шастом на турніры ў Польшчы

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Ірына Жук, якая выступае ў скачках з шастом, заняла трэцяе месца на міжнародным турніры, які прайшоў 25 лютага ў польскім Шчэціне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Беларуска пачала спаборніцтвы на вышыні 4,37 м, якую пераадолела з другой спробы, пасля чаго з першага ж выхаду ў сектар узяла 4,52 м. Далей Ірына Жук у трэцяй спробе зрабіла ўдачны скачок на 4,6 м і размясцілася на трэцім радку падагульняючага пратакола. Лепшы вынік паказала спартсменка з Венесуэлы Рабейліс Пейнада (4,6 м), якая ўзяла вышыню з першай спробы. Другой стала шведка Ангеліка Бенгтсан (4,6 м).

Як паведамлялася, раней Ірына Жук заняла другое месца на міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы Meeting Elite en salle feminin du Val d'Oise ў французскім Абоне. Таксама яна станавілася пятай на спаборніцтвах у французскім Клермон-Феране.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі