Фота з архіва
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Дар'я Грохатава стала шматразовай пераможцай міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы Golden Autumn Cup. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БАГ.
Удзел у спаборніцтвах у Будапешце прынялі грацыі з Беларусі, Венгрыі, Аўстрыі, Харватыі, Люксембурга, Малдовы, Сербіі, Славакіі і Расіі. Дар'я Грохатава, якая выступала ў складзе каманды міжнароднай асацыяцыі клубаў "Нябесная грацыя", стала ўладальніцай чатырох медалёў. Беларуска атрымала перамогі ў практыкаванні з абручом, стужкай і мячом, а таксама выйграла серабро ў практыкаванні з булавамі, уступіўшы толькі расіянцы Вікторыі Бяспалавай.
Усяго прадстаўніцы "Нябеснай грацыі" заваявалі на турніры ў Будапешце 37 узнагарод - 14 залатых, 12 сярэбраных і 11 бронзавых.-0-