Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 чэрвеня 2020, 19:56

Беларусь займае 87-е месца ў рэйтынгу ФІФА

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі займае 87-е месца ў апублікаваным сёння чарговым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У параўнанні з мінулым спісам, абнародаваным 10 красавіка, становішча каманды Міхаіла Мархеля не змянілася, за мінулыя два месяцы беларусы не правялі ні аднаго матчу і ўсё таксама маюць 1283 ачкі.

Топ-10 чэрвеньскага рэйтынгу ФІФА:

1. Бельгія - 1765 ачкоў,

2. Францыя - 1733,

3. Бразілія - 1712,

4. Англія - 1661,

5. Уругвай - 1645,

6. Харватыя - 1642,

7. Партугалія - 1639,

8. Іспанія - 1636,

9. Аргенціна - 1623,

10. Калумбія - 1622.

З краін былога Савецкага Саюза лепшая пазіцыя ў зборнай Украіны, якая знаходзіцца на 24-й пазіцыі (1537 ачкоў), 38-е месца ў расіян (1470). Каманда Грузіі, з якой беларусам трэба будзе гуляць у плэй-оф чэмпіянату Еўропы, займае 91-е месца, маючы 1267 балаў.

Пакуль у сувязі з пандэміяй каранавіруса ўсе міжнародныя матчы адменены, а наступны рэйтынг ФІФА плануе апублікаваць 16 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі