Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лістапада 2020, 19:55

Андрэй Башко стаў новым спартыўным дырэктарам ФХБ

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы ў мінулым спартсмен Андрэй Башко стаў новым спартыўным дырэктарам Федэрацыі хакея Беларусі. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце арганізацыі, паведамляе БЕЛТА.

Раней Андрэй Башко працаваў ужо ў спартыўным менеджменце. На праведзеных у 2019 годзе ў Мінску II Еўрапейскіх гульнях функцыянер працаваў у якасці менеджара па кіраванні спартыўнымі аб'ектамі.

"Для мяне гэта новы выклік, магчымасць застацца ў любімай справе і прынесці карысць беларускаму хакею ўжо ў іншай якасці, - расказаў новы спартыўны дырэктар ФХБ. - Аднымі з прыярытэтных напрамкаў для сябе я бачу забеспячэнне пераемнасці ігракоў нацыянальнай зборнай за кошт пабудовы выразнай сістэмы падрыхтоўкі ў дзіцяча-юнацкім хакеі, развіццё канкурэнтнага ўнутранага чэмпіянату".

На новай пасадзе ў кампетэнцыю Андрэя Башко ўвойдзе развіццё інстытута зборных, камплектаванне нацыянальнай зборнай Беларусі, работа па ўдасканаленні падрыхтоўкі юных хакеістаў, распрацоўка рэгламентуючых дакументаў спаборніцтваў пад эгідай ФХБ.

"Назначэнне на пасаду спартыўнага дырэктара былога спартсмена - наша ўсвядомленае рашэнне. Чалавек, які не па чутках ведае аб патрэбнасцях прафесійных хакеістаў, які паспеў пабываць" па абодва бакі барыкад, упэўнены, зможа стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для развіцця нашага віду спорту. Андрэй Аляксандравіч умее перамагаць, што ён не раз даказваў у сваёй гульнявой кар'еры, думаю, ён зможа дапамагчы дабіцца новых перамог і нашым камандам. Упэўнены, што яго веды і назапашаны вопыт дапамогуць нам выбудаваць эфектыўную вертыкаль зборных каманд", - пракаменціраваў назначэнне старшыня ФХБ Дзмітрый Баскаў.

За сваю гульнявую кар'еру Андрэй Башко паспеў пагуляць не толькі ў чэмпіянаце Беларусі, але і ў шэрагу клубаў КХЛ ("Амур" Хабараўск, "Дынама-Мінск"), ва Украіне ("Крэменчуг") і ААЭ ("Абу Дабі Стормз"). У якасці іграка ён двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі і дзевяць разоў прызёрам турніру. Акрамя таго, у гульнявой біяграфіі 38-гадовага спецыяліста ёсць таксама чэмпіёнства ў Кубку Шпенглера і серабро чэмпіянату Украіны.

Андрэй Башко выступаў у складах юніёрскай, маладзёжнай і нацыянальнай зборных Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі